25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах. Гэта прдугледжана пастановай МАРГ ад 12 студзеня 2024 года нумар 2, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
"Пастановай на 10,2 працэнта праіндэксаваны тарыфы па транзітнай транспарціроўцы нафты праз тэрыторыю Беларусі і для ўнутранага спажывання. Пры гэтым у адносінах да транзітных напрамкаў тарыфы праіндэксаваны і ўстаноўлены зыходзячы з прынцыпу роўнасці іх удзельных значэнняў", - растлумачылі ў прэс-службе МАРГ.
Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2024 года.