Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Май 2020

Танкер з саудаўскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды

Танкер з саудаўскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды
Фота з архiва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Танкер з нафтай для Беларусі ад нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco прыбыў у порт Клайпеды, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Танкер з 87 тыс. т нафты прыбыў уначы і раніцай стаў пад разгрузку", - адзначыў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго інфармацыі, разгрузка будзе ісці да 14 мая - з гэтага дня пачнецца адпраўка нафты па чыгунцы на "Нафтан". На завод у Беларусі сыравіна пачне паступаць, хутчэй за ўсё, з 16 мая, калі транспарціроўка чыгункай будзе без праблем.

Раней у"Белнафтахіме" паведамлялі, што ў далейшым магчымасць паставак нафты ад Saudi Aramco будзе залежаць ад сітуацыі на рынку.

У бягучым годзе Беларусь таксама закупляла для сваіх НПЗ нарвежскую і азербайджанскую нафту з перавалкай у партах Літвы і Украіны адпаведна.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой паведамляў, што тэма альтэрнатыўнай сыравіны будзе пастаяннай у беларускім нафтавым парадку дня. "Работа з усімі краінамі, у якіх мы ўжо нафту купілі (азербайджанскую, нарвежскую), і нашымі новымі партнёрамі, такімі як Саудаўская Аравія і ЗША, будзе прадаўжацца. Безумоўна, будзем старацца дабівацца максімальна выгадных умоў гэтых паставак", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі