22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Танкер з іранскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Адэсы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" Сяргей Грыб.
"Танкер з іранскай нафтай аб'ёмам 80 тыс. т прыбыў у порт Адэсы і ўжо разгружаны", - праінфармаваў ён.
Першая партыя нафты паступіць на Мазырскі НПЗ на працягу бягучага тыдня.