Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_321f43a5ee9fca6bc29933eacc61ee12, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Сувязь 4G у Беларусі даступна амаль 90 працэнтам насельніцтва | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2021

Сувязь 4G у Беларусі даступна амаль 90 працэнтам насельніцтва

Сувязь 4G у Беларусі даступна амаль 90 працэнтам насельніцтва
Фота з архiва

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сувязь 4G у Беларусі даступна 89,4 працэнта насельніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

"Ахоп насельніцтва і тэрыторыі рэспублікі паслугамі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE за апошнія паўгода значна павялічыўся і на канец 2020 года склаў 89,4 працэнта і 30,6 працэнта адпаведна", - адзначылі ў міністэрстве.

Паслугамі сотавай рухомай электрасувязі другога пакалення (2G) можна скарыстацца на 98,7 працэнта тэрыторыі краіны, а трэцяга пакалення (3G) - на 98,4 працэнта.

Па стане на 1 студзеня 2021 года паслугі электрасувязі аказваюць 189 аператараў электрасувязі.

Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт складае 3,256 млн, абанентаў ІР-тэлебачання - 2,36 млн. Больш за 3,62 млн абанентаў падключаны да мультысэрвіснай IMS-платформы. Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, складае 2,74 млн.

Шырыня знешняга канала доступу ў інтэрнэт павялічылася за апошнія паўгода на 50 Гбіт/с і склала 1800 Гбіт/с.

Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі па выніках 2020 года складае 11,66 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі