Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліп 2016

Сусветны банк выдзяляе пазыку ў памеры $250 млн на рэканструкцыю аўтадарогі М6

29 ліпеня, Мінская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк выдзяляе пазыку ў памеры $250 млн на рэканструкцыю аўтадарогі М6. Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка (СБ) у Беларусі Ян Чул Кім сёння ў час цырымоніі адкрыцця пачатку работ па рэканструкцыі аўтадарогі М6 Мінск-Гродна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ян Чул Кім назваў праект самым вялікім, які рэалізоўваў Сусветны банк у Беларусі.

Удзел у цырымоніі прынялі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін і першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.

Кіраўнік прадстаўніцтва падкрэсліў, што беларускія падрадчыкі выйгралі конкурс у праекце, фінансуемым Сусветным банкам на будаўніцтва аўтадарогі. І беларускія падрадчыкі выступілі ў якасці генпадрадчыка. "Раней банк працаваў над мадэрнізацыяй аўтадарогі М5. Практычна 99 працэнтаў работ па яе рэканструкцыі выконвалі беларускія кампаніі", - заўважыў Ян Чул Кім. Паводле яго слоў, беларускія кампаніі могуць адпавядаць самым высокім стандартам і патрабаванням, якія прад'яўляе Сусветны банк у сваіх праектах.

Пры рэалізацыі праекта па рэканструкцыі аўтадарогі М6 будуць прымяняцца самыя сучасныя тэхналогіі, якія прымяняліся пры мадэрнізацыі аўтапалатна М5, сказаў Ян Чул Кім. Напрыклад - сістэма дынамічнага ўзважвання. Яе ўстаноўка дасць магчымасць узважваць грузавы аўтатранспарт без яго спынення.

Рэалізацыя праекта "Мадэрнізацыя транзітнага калідора" будзе ажыццяўляцца за сродкі Сусветнага банка. Завяршыць работы плануецца ў верасні 2018 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі