Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Чэр 2017

Сусветны банк выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры $60 млн на развіццё малога і сярэдняга бізнесу

Сусветны банк выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры $60 млн на развіццё малога і сярэдняга бізнесу20 чэрвеня, Іўеўскі раён /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Сусветны банк плануе выдзеліць Беларусі $60 млн крэдытных рэсурсаў на развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця другога ўчастка рэканструкцыі аўтадарогі М6, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За 4 апошнія гады ў рамках нашай краінавай стратэгіі з Беларуссю мы давялі аб'ём крэдытных рэсурсаў, выдзеленых краіне, з $375 млн да $973 млн цяпер. Пасля летняга перыяду на працягу 2-3 месяцаў плануем выдзеліць яшчэ $60 млн крэдытных рэсурсаў на развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь", - сказаў Ян Чул Кім.

Што датычыцца рэканструкцыі аўтадарогі М6, то гэта самы вялікі ў плане аб'ёму фінансавання праект Сусветнага банка ў Беларусі, адзначыў ён ($250 млн. - Заўвага БЕЛТА). "Цяпер у Беларусі з удзелам Сусветнага банка рэалізуецца 9 вялікіх праектаў у розных сферах. Акрамя дарожнага будаўніцтва фінансуем праекты ў сферы адукацыі і аховы здароўя, а таксама праекты па энергаэфектыўнасці і будаўніцтве смеццесартавальнага завода. Амаль у кожным дасягнута эканомія грашовых сродкаў. Вынікі вельмі ўражваюць", - падкрэсліў Ян Чул Кім.

Адносна рэканструкцыі аўтатрасы М6 кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка выказаў меркаванне, што гэты транспартны калідор міжнароднага значэння застанецца не проста калідорам для хуткага перамяшчэння і перавозкі грузаў, а створыць умовы для прыцягненне сюды людзей, інвестараў, чаму садзейнічае таксама з'яўленне ў Беларусі магчымасці бязвізавага ўезду на тэрмін да 5 дзён.

Сусветны банк выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры $60 млн на развіццё малога і сярэдняга бізнесуУ час другога этапу трэба будзе выканаць рэканструкцыю на 67-кіламетровым участку трасы М6 Мінск - Гродна - граніца з Рэспублікай Польшча з 130,4 км па 197,7 км. Планава вядуцца работы па першым этапе, у час якога адначасова рэканструююцца ўчасткі аўтадарогі з боку Мінска і Шчучына. Нарматыўны тэрмін завяршэння рэканструкцыі дарогі ў цэлым - 2019 год, аднак завяршыць работы на ўсім працягу магістралі плануюць ужо у 2018 годзе. Траса даўжынёй 272 км будзе адпавядаць еўрапейскім стандартам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі