Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Лют 2016

Сусветны банк рэкамендуе Беларусі зрабіць бюджэт больш празрыстым для грамадзян

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк рэкамендуе Беларусі зрабіць бюджэт больш празрыстым для грамадзян, паведаміў сёння журналістам менеджар Глабальнай практыкі па кіраванні Сусветнага банка Адрыян Фозард, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сусветны банк працуе з Міністэрствам фінансаў над распрацоўкай новага інструментарыя і новых магчымасцей для кіравання дзяржаўнымі фінансамі, і мы ведаем, што ў Беларусі прымаюцца меры для дадатковага кантролю над фінансамі. Адно з найважнейшых пытанняў - празрыстасць структуры бюджэту і прадастаўленне інфармацыі аб ім у адкрытым доступе, каб насельніцтва магло прааналізаваць, наколькі адэкватная дзяржаўная палітыка ў галіне расходаў. Грамадзянам неабходна разумець і ведаць, на што накіроўваюцца сродкі бюджэту. Кожны павінен мець права і магчымасць азнаёміцца з такой інфармацыяй", - адзначыў Адрыян Фозард. Паводле яго слоў, Беларусь ужо рушыла наперад у гэтым пытанні, і Сусветны банк будзе падтрымліваць далейшыя крокі краіны ў гэтым напрамку.

Эксперт звярнуў увагу, што кошт пазык для краін, якія прадастаўляюць больш інфармацыі і раскрываюць рызыкі, звязаныя з кіраваннем дзяржфінансамі, зніжаецца ў параўнанні з тымі краінамі, якія не агучваюць гэту інфармацыю.

Сёння ў Мінску праходзіць штогадовае пленарнае пасяджэнне бюджэтнага супольніцтва PEMPAL (Public Expenditure Management Peer Assisted Learning - супольніцтва па ўзаемным вывучэнні і абмене вопытам у кіраванні дзяржаўнымі фінансамі). Тэма пасяджэння - "Выкарыстанне бюджэтных правіл для забеспячэння рэзультатыўнасці і ўстойлівасці бюджэту". У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі 20 краін і эксперты міжнародных арганізацый - Сусветнага банка, Міжнароднага валютнага фонду і Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі