Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2017

Сумесны будаўніча-праектны інстытут Беларусі і Кітая будзе прэзентаваны ў студзені 2018 года

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесны будаўніча-праектны інстытут Беларусі і Кітая будзе прэзентаваны патэнцыяльным заказчыкам у студзені 2018 года. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна з генпрадстаўніком прадстаўніцтва "Чайна Мерчантс Груп" у Цэнтральнай Азіі і краінах Балтыйскага рэгіёна, членам савета дырэктараў "Чайна Мерчантс Груп", галоўным выканаўчым дырэктарам СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Ху Чжэнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"У ходзе сустрэчы былі выпрацаваны канкрэтныя рашэнні па завяршэнні стварэння сумеснага будаўніча-праектнага інстытута, які павінен стаць найбольш інавацыйнай праектнай арганізацыяй у краіне. Бакі дамовіліся правесці прэзентацыю інстытута патэнцыяльным заказчыкам у студзені 2018 года", - расказалі ў прэс-службе.

Анатоль Калінін і Ху Чжэн абмеркавалі таксама актуальныя пытанні развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Было адзначана, што ў 2017 годзе зроблены вялікі крок у практычнай рэалізацыі гэтага стратэгічнага праекта. Практычна завершана будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры тэрыторыі першачарговага этапу асваення парка. Уведзены ў эксплуатацыю адміністрацыйны комплекс і вытворчы корпус СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка", першая і другая чэргі лагістычнага субпарка ЗАТ "Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр камерцыйная і лагістычная кампанія" (тры лагістычныя склады, кацельня, кантэйнерны тэрмінал і бізнес-цэнтр з гасцініцай). На завяршальнай стадыі знаходзіцца будаўніцтва выставачнага цэнтра, які плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да канца года. Таксама ўзводзяцца аб'екты вытворчага прызначэння кампаній "Чэнду Сіньджу Шаўковы шлях развіцця" (вытворчасць суперкандэнсатараў) і "Рухтэх" (вытворчасць лазернага абсталявання), пажарнага дэпо, іншых аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі