2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне калегіі Мінсельгасхарча Беларусі і Мінсельгаса Расіі пройдзе ў Мінску 4 сакавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў беларускім сельскагаспадарчым ведамстве.
Калегія адбудзецца ў час рабочага візіту ў Беларусь дэлегацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі на чале з міністрам Мікалаем Фёдаравым (3-4 сакавіка).
Як мяркуецца, бакі разгледзяць пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне аграпрамысловага комплексу. Таксама плануецца ўзгадніць прагнозныя балансы попыту і прапанавання Саюзнай дзяржавы на малако і малакапрадукты, мяса і мясапрадукты на 2015 год.