26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума падпісаных кантрактаў па выніках візіту прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў Карэлію і Мурманск склала каля $100 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Урадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам 24-26 мая наведала з рабочым візітам Петразаводск і Мурманск.
У час візіту ў Петразаводск кіраўнік беларускага ўрада сустрэўся з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Артурам Парфенчыкавым і наведаў II Карэльскі міжнародны форум каменеапрацоўкі "Карэлфорум - 2023". Акрамя таго Раман Галоўчанка наведаў прадпрыемствы рэгіёна.
Пасля гэтага прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам і абмеркаваў варыянты будаўніцтва порта ў Мурманску.