Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Снж 2018

Судан мае намер выдзеліць Беларусі другі ўчастак для здабычы золата

10 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Судан мае намер у бліжэйшы час выдзеліць Беларусі другі ўчастак для здабычы золата, размешчаны недалёка ад Ніла. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык напярэдадні беларуска-суданскіх перагавораў на вышэйшым узроўні.

"Участак размешчаны бліжэй да ракі Ніл, і, паводле папярэдняй інфармацыі, асабліва з улікам блізка размешчаных водных запасаў, тут мэтазгодна распрацоўка золата, - сказаў Андрэй Худык. - Суданскі бок паабяцаў выдзеліць гэты ўчастак літаральна ў бліжэйшы час".

Міністр адзначыў, што ў выпадку прыняцця станоўчага рашэння суданскім бокам геолага-разведачныя работы будуць адначасова весціся і на першым участку.

Цяпер у Судане зарэгістравана адпаведнае беларускае прадпрыемства.

Гаворачы аб перспектывах, як можна будзе распараджацца здабытым золатам, Андрэй Худык расказаў, што на гэты час вывучаецца заканадаўства Судана. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры выплаце ўзносу 20 працэнтаў астатняе можна будзе атрымаць ва ўласнасць. "На сённяшні дзень пакуль рана гаварыць аб канкрэтных умовах", - дадаў ён.

Сёння ў Палацы Незалежнасці прайшлі перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Судана, у час якіх абмеркаваны ўвесь спектр беларуска-суданскага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі