Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліс 2021

Субоцін: Беларусь забяспечвае сябе прадуктамі харчавання і актыўна нарошчвае экспарт

Субоцін: Беларусь забяспечвае сябе прадуктамі харчавання і актыўна нарошчвае экспарт

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь забяспечвае сябе прадуктамі харчавання і актыўна нарошчвае экспарт. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін на палях міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўкі-кірмашу "Прадэкспа-2021", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы можам забяспечыць сябе прадуктамі харчавання на 100 працэнтаў, больш таго, усе лішкі стараемся максімальна прадаць за мяжу нашым партнёрам. На фоне сусветнай турбулентнасці попыт на прадукты харчавання на замежных рынках павялічваецца, цэны ідуць уверх. Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання за 9 месяцаў вырас на 12,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і дасягнуў $4,7 млрд. Павялічваецца і дадатнае сальда", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Паводле яго слоў, актыўна ідуць пастаўкі на розныя рынкі, у тым ліку ў краіны Еўрапейскага саюза, Афрыкі. "Мы планавалі, што недзе да $6 млрд экспарту падбяромся, спадзяюся, мы гэтай лічбы дасягнём па выніках года", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Аляксандр Субоцін таксама закрануў тэму цэн на прадукты харчавання. "Так, ёсць сусветная тэндэнцыя росту цэн на прадукты харчавання, але мы сочым за сітуацыяй на ўнутраным рынку, каб змяненне цэн было ў рамках здаровага сэнсу. Стараемся не дапусціць росту цэн за кошт павелічэння маржынальнасці гандлёвых сетак. Асноўная мэта - каб звычайны чалавек, прыходзячы ў магазін, не адчуў турбулентнасці на рынку", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі