Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2016

Стрэс-тэсты на Беларускай АЭС пройдуць у верасні

9 жніўня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут энергетычных тэхналогій АТ "Атампраект" правядзе мэтавую пераацэнку бяспекі (стрэс-тэсты) Беларускай АЭС, гаворыцца ў матэрыялах, апублікаваных на сайце закупак "Расатама".

Згодна з дакументацыяй, дагавор аб гэтым заключаны ў мэтах выканання кантракта паміж РУП "Беларуская АЭС" і ЗАТ "Атамбудэкспарт", заключанага ў рамках міжурадавага пагаднення паміж Расіяй і Беларуссю аб будаўніцтве АЭС ад 2012 года.

Кошт дагавора - 15,34 млн расійскіх рублёў. Тэрмін выканання работ: з 1 па 10 верасня 2016 года. Мэта работ - пераацэнка бяспекі Беларускай АЭС пры ўзнікненні экстрэмальных знешніх уздзеянняў, якія перавышаюць прадугледжаныя праектам АЭС гранічныя значэнні, а таксама павышэнне ўстойлівасці да пазапраектнай аварыі АЭС.

Пры падрыхтоўцы пераацэнкі будуць разглядацца такія падзеі, як землетрасенні, затапленні, экстрэмальныя ўмовы надвор'я, наступствы страты функцый бяспекі, выкліканыя стратай электразабеспячэння АЭС.

Па выніках праведзенага аналізу будзе распрацавана справаздача, а пры неабходнасці праведзены дадатковыя аналізы або разлікі.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі