9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Статутны фонд Банка развіцця Беларусі павялічаць на Br245 млн. Гэта прадугледжана ўказам нумар 272 "Аб павелічэнні статутнага фонду ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Статутны фонд будзе павялічаны за кошт астаткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія ўтварыліся на 1 студзеня 2018 года. З іх Br200 млн будуць накіраваны ў якасці грашовага ўкладу ў статутны фонд ААТ "Прамагралізінг".