Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2022

Сталі вядомы новыя падрабязнасці перагавораў Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве

Сталі вядомы новыя падрабязнасці перагавораў Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы новыя падрабязнасці перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве. Аб выніках і дамоўленасцях кіраўнікоў дзяржаў прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант расказала БЕЛТА.

"У першачарговым парадку кіраўнікі дзяржаў прадметна абмеркавалі сітуацыю ў свеце, у рэгіёне, з праламленнем на Украіну. Адной з асноўных тэм у гэтым разрэзе стаў ход перагавораў, якія праходзяць у Беларусі, і пазіцыі расійскага і ўкраінскага бакоў. У рамках абмеркавання гэтай тэмы на сустрэчу быў запрошаны памочнік Прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, а па выніках было агучана адзінае меркаванне: пры жаданні ўкраінскага боку канфлікт можна вырашыць у любы момант", - расказала прэс-сакратар.

Другая частка перагавораў была прысвечана актуальным пытанням двухбаковых адносін і выбудоўванню ўзаемадзеяння ў сувязі з жорсткім націскам Захаду і ЗША і гібрыднай вайной, развязанай супраць Расіі і Беларусі.

З важнейшых пытанняў: канцэптуальна кіраўнікі дзяржаў узгаднілі сумесныя крокі па ўзаемнай падтрымцы ў сувязі з санкцыйным націскам, у тым ліку па цэнах на энерганосьбіты.

Закрануты былі ў час размовы таксама пытанні кааперацыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, ажыццяўленні грузаперавозак паміж краінамі.

Шмат увагі ў ходзе размовы ўдзялілі развіццю ваенна-прамысловага комплексу і абароны Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, дамовіліся аб пастаўках у бліжэйшы час Расіяй у Рэспубліку Беларусь самых сучасных узораў ваеннай тэхнікі. У сваю чаргу Беларусь наросціць пастаўкі сучаснай сельскагаспадарчай, пасажырскай тэхнікі і іншай машынабудаўнічай прадукцыі.

У фінансавай сферы лідары таксама дасягнулі ўзаемавыгадных дамоўленасцей.

"Хачу дадаць, што, як заявіў Прэзідэнт Беларусі пасля заканчэння перагавораў, Расія пайшла на сур'ёзныя і беспрэцэдэнтныя крокі па падтрымцы эканомікі нашай краіны", - заявіла Наталля Эйсмант.

У развіццё дамоўленасцей прэзідэнтаў у панядзелак перагаворы ў Маскве правядуць урадавыя дэлегацыі і выпрацуюць канкрэтныя рашэнні па ўсіх пытаннях, якія абмяркоўваліся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі