Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Врс 2017

Стаўкі адзінага падатку для дзейнасці без рэгістрацыі ІП дыферэнцыруюць па тыпах населеных пунктаў

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Базавыя стаўкі адзінага падатку для відаў дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў дыферэнцыраваны па тыпах населеных пунктаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства па падатках і зборах Таццяна Путрык.

Таццяна Путрык нагадала, што 19 верасня Прэзідэнт падпісаў указ нумар 337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб", які накіраваны на стымуляванне занятасці насельніцтва і спрашчэнне ажыццяўлення дзейнасці фізічнымі асобамі. Дакументам пашыраецца пералік відаў дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку. "Указам вызначаны дыяпазон базавых ставак адзінага падатку па кожным відзе дзейнасці. Пры гэтым базавыя стаўкі адзінага падатку дыферэнцыраваны па тыпах населеных пунктаў. Напрыклад, для Мінска, Мінскага раёна і абласных цэнтраў свой дыяпазон ставак, для сельскай мясцовасці - свой. Абласныя Саветы дэпутатаў і Мінскі гарсавет на працягу месяца пасля афіцыйнага апублікавання ўказа павінны будуць устанавіць канкрэтны памер стаўкі адзінага падатку па кожным відзе дзейнасці ў межах дыяпазону базавых ставак, устаноўленых дакументам", - растлумачыла яна.

Прадстаўнік МПЗ расказала, як будзе працаваць механізм па выплаце падаткаў. "Чалавеку, які пажадае ажыццяўляць дзейнасць, уключаную ва ўказ, трэба будзе да пачатку яе ажыццяўлення прадставіць у падатковы орган па месцы жыхарства паведамленне аб тым, чым канкрэтна ён будзе займацца з пазначэннем перыяду, на працягу якога ён будзе ажыццяўляць гэту дзейнасць. Падатковы орган вылічыць адзіны падатак, які неабходна будзе заплаціць у бюджэт, і пасля гэтага грамадзянін мае права пачаць работу. Паколькі такая дзейнасць не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП, то ў грамадзяніна няма абавязку весці ўлік, прадастаўляць нейкую справаздачнасць у падатковы орган", - заявіла яна.

Таццяна Путрык звярнула асаблівую ўвагу, што падагульняючы дакумент пашыраны менавіта тымі відамі дзейнасці, якія найбольш запатрабаваны ў насельніцтва і чаканыя ў грамадстве. Напрыклад, рамонт і выпуск адзення і абутку, тынкавальныя і малярныя работы, мураванне печаў і камінаў, рамонт камп'ютараў і навучанне рабоце на камп'ютары, цырульніцкія паслугі. "Мы чакаем, што ўключаныя ва ўказ віды дзейнасці дадуць магчымасць тым, хто жадае падзарабіць або зрабіць адзін з гэтых відаў дзейнасці асноўным, ажыццявіць гэта на максімальна простых умовах. А значыць, колькасць самазанятых беларусаў вырасце", - канстатавала яна. Цяпер у Беларусі дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП, ажыццяўляюць больш за 16 тыс. чалавек.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 верасня 2017 года падпісаў указ нумар 337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб". Дакументам пашыраецца пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку.

У гэты пералік увайшлі такія віды дзейнасці, як рэалізацыя самастойна прыгатаваных грамадзянамі кулінарных вырабаў, прадастаўленне месц для кароткатэрміновага пражывання фізічных асоб, выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыве адзення, настройцы музычных інструментаў, распілоўцы дроў, пагрузцы грузаў, мураванні печаў і камінаў, а таксама выкананне аддзелачных работ і аказанне грамадзянам паслуг па распрацоўцы вэб-сайтаў, абслугоўванні камп'ютарнага і перыферыйнага абсталявання. У пералік таксама ўключаны паслугі па дызайне памяшканняў, інтэр'ера, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне, цырульніцкія і касметычныя паслугі.

Асноўныя палажэнні дакумента ўступаюць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі