Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліс 2018

Сістэма тэхрэгулявання Беларусі прэзентавана на выстаўцы імпарту ў Шанхаі

Сістэма тэхрэгулявання Беларусі прэзентавана на выстаўцы імпарту ў Шанхаі

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі прэзентуе сістэму тэхнічнага рэгулявання Беларусі на першай кітайскай міжнароднай выстаўцы імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo, якая адкрылася сёння ў Шанхаі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

На выстаўцы арганізаваны экспазіцыі Дзяржстандарту і яго падведамных арганізацый - Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС), Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі, Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі. Тут прадстаўлена інфармацыя аб сістэме тэхнічнага рэгулявання Беларусі, дзейнасці ў галіне стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці, акрэдытацыі, а таксама аб магчымасцях выпрабавальнага цэнтра БелДІСС. Беларускія спецыялісты прымуць удзел у мерапрыемствах дзелавой праграмы выстаўкі.

"З улікам рэальных запатрабаванняў айчыннай прамысловасці Дзяржстандарт праводзіць пастаянную і сістэмную работу з кампетэнтнымі органамі КНР па гарманізацыі сістэм тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, акрэдытацыі і нагляду. Гэтыя работы праводзяцца на розных узроўнях супрацоўніцтва, уключаючы органы дзяржкіравання і ўпаўнаважаныя арганізацыі, адказныя за канкрэтныя элементы сістэм", - адзначылі ў прэс-службе.

У зоне краінавых павільёнаў выстаўкі наведвальнікі могуць азнаёміцца з гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным, навукова-тэхнічным і гісторыка-культурным патэнцыялам Беларусі. У зоне прадпрыемстваў і бізнесу прадстаўлены беларускія тавары і паслугі больш як 80 прадпрыемстваў, згрупаваных па галінах.

Выстаўка імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі будзе праходзіць да 10 лістапада ў самым вялікім у свеце выставачным комплексе, агульная плошча якога складае амаль 1,5 млн кв. м. У China International Import Expo прымуць удзел больш за 2,8 тыс. кампаній са 130 краін. Мяркуецца, што колькасць аптовых пакупнікоў дасягне 150 тыс. Арганізатары форуму - Міністэрства камерцыі КНР і Народны ўрад Шанхая. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі