20 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. СП ААТ "Спартак" прапрацоўвае пастаўкі прадукцыі ў В'етнам і Турцыю, першыя кантракты ўжо заключаны. Аб гэтым паведаміла журналістам генеральны дырэктар Таццяна Лісіцына сёння пасля адкрыцця новай лініі па вытворчасці плітачнага шакаладу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка, у мінулым годзе геаграфія экспарту прадпрыемства ўключала 19 краін. "Было адгружана 7 тыс. т прадукцыі. У гэтым годзе за першы квартал прырост ёсць і ў натуральным выражэнні, і па грашах", - расказала Таццяна Лісіцына.
Паводле яе слоў, у цэлым доля экспарту на прадпрыемстве - каля 30 працэнтаў. І першае месца ў аб'ёме знешніх паставак займае Расія, далей ідзе Кітай. Адпраўляюцца гомельскія ласункі таксама ў Арменію, Азербайджан, Кыргызстан і іншыя краіны.
"Спрабуем ахопліваць усе рынкі. Прапрацоўваем і новыя краіны - В'етнам, Турцыя. Першыя кантракты ўжо заключаны", - падкрэсліла генеральны дырэктар.
Яна пераканана, што пашырэнню экспартных паставак будзе садзейнічаць у тым ліку і адкрытая новая лінія па вытворчасці плітачнага шакаладу.