4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакет дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва будзе падпісаны ў бліжэйшы час, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў пасля прыёму грамадзян у Ляхавіцкім райвыканкаме (Брэсцкая вобласць).
"Дэкрэт па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій - так званы дэкрэт па ІТ - будзе ў бліжэйшы час унесены на падпісанне Прэзідэнту. Такім чынам, увесь пакет дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва хутка будзе падпісаны", - сказаў Мікалай Снапкоў.
Як паведамлялася, у гэты пакет уваходзяць дзесяць фундаментальных дакументаў, якія павінны радыкальна памяняць усё бізнес-асяроддзе. У іх ліку - дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва, дэкрэт аб лічбавізацыі эканомікі, указ, накіраваны на ўдасканаленне парадку ліцэнзавання, і іншыя дакументы.