25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Славакія прапануе Беларусі актыўней задзейнічаць патэнцыял эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў старшыня ўрада Славакіі Роберт Фіца на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Патэнцыял нашага эканамічнага супрацоўніцтва намнога большы. Некаторыя галіны мы ўжо закранулі на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі, і гатовы абмяркоўваць перспектыўныя напрамкі", - адзначыў Роберт Фіца.
На яго думку, цяперашні візіт будзе далейшым крокам на шляху развіцця адносін Беларусі і Славакіі, а таксама адносін Беларусі і Еўрапейскага саюза. "Славакія лічыць Беларусь дружалюбнай для нас краінай", - падкрэсліў ён.
Роберт Фіца запрасіў Андрэя Кабякова наведаць з візітам Славакію. Асобна ён падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём у Мінску. Упершыню ён пабываў у Беларусі ў 2013 годзе. "Мінула 13 гадоў пасля першага візіту, ёсць магчымасць параўноўваць, і я хачу павіншаваць вас з прыкметным прагрэсам", - дадаў ён.