Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Лют 2016

Славакія плануе развіваць з Беларуссю супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Славакія плануе развіваць з Беларуссю супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш у час наведвання Мінскага трактарнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы думаем, што трэба пашыраць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі. Беларусь вельмі моцная ў гэтай сферы, асабліва гэта датычыцца малочных прадуктаў. Нам трэба праводзіць больш цесную кааперацыю пры гадоўлі буйной рагатай жывёлы. Я думаю, што паціху будуць стварацца сумесныя прадпрыемствы ў сельскай гаспадарцы, мы можам прывозіць сюды сваіх ветэрынараў, заатэхнікаў, раслінаводаў. Трэба думаць, круціцца, вярцецца. Не проста ісці шляхам куплі і продажу, а развіваць сумесную вытворчасць", - лічыць Ёзэф Мігаш.

Дыпламат адзначыў, што цікавасць славацкіх фермераў і гандляроў, якія пастаўляюць сельскагаспадарчую тэхніку, да Беларусі расце. Асабліва гэта датычыцца трактароў і камбайнаў. "Беларуская тэхніка выконвае ўсе неабходныя функцыі, больш простая ў кіраванні, эксплуатацыі і рамонце, а цана яе значна ніжэйшая. Яна падыходзіць многім сельскагаспадарчым прадпрыемствам Славакіі", - дадаў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі