Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Крс 2015

Сямашка: Будаўніцтва БелАЭС ажыццяўляецца пад самым строгім кантролем

22 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ажыццяўляецца пад самым строгім кантролем. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на цырымоніі адкрыцця VII Міжнароднай выстаўкі "Атамэкспа-Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ажыццяўляецца пад строгім кантролем з пункту гледжання якасці, надзейнасці. Я ўдзячны і расійскім калегам, і нашым будаўнічым трэстам, якія працуюць, за тое, што мы ідзём дакладна па графіку", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што адносіны Беларусі і Расіі апошнія гады пастаянна ўмацоўваюцца, усе інтэграцыйныя пачынанні падмацоўваюцца канкрэтнымі праектамі. "У гэтым сэнсе праект будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі - паказальны, грандыёзны. Такога яшчэ Беларусь не ведала. $8 млрд будзе каштаваць сама станцыя. Плюс інфраструктура - з пасёлка Астравец трэба зрабіць малады сучасны горад", - канстатаваў Уладзімір Сямашка. Ён нагадаў, што ўвод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2018 год, другога - не пазней за 2020 год.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што такія мерапрыемствы, як "Атамэкспа-Беларусь", даюць магчымасць спецыялістам абмеркаваць дасягнутыя поспехі і перспектывы развіцця галіны. Ён пажадаў удзельнікам выстаўкі плённай работы, каб усе запланаваныя мерапрыемствы былі рэалізаваны.

Сёння ў Мінску адкрываецца VII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Атамэкспа-Беларусь 2015", якая прадоўжыцца па 24 красавіка. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства энергетыкі Беларусі пры падтрымцы дзяржкарпарацыі "Расатам". Асноўнай мэтай форуму з'яўляецца дэманстрацыя найноўшых тэхналогій праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, забеспячэнне эфектыўных паставак абсталявання для будаўніцтва АЭС, развіццё неэнергетычнага прымянення ядзернай энергіі.

Праграма выстаўкі ўключае навукова-практычную канферэнцыю "Развіццё атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь", асноўнымі тэмамі якой з'яўляюцца пытанні будаўніцтва і пастаўкі абсталявання для Беларускай АЭС, забеспячэння бяспекі і стварэння ядзернай інфраструктуры, пытанні грамадскай прымальнасці атамнай энергетыкі. Удзельнікам выстаўкі прадастаўлена магчымасць дзелавых кантактаў з прадстаўнікамі заказчыкаў АТ "НІАЭП" - ЗАТ "Атамбудэкспарт" і прадпрыемства "Беларуская АЭС".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі