Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Май 2016

Сямашка: Беларусь будзе дыверсіфікаваць экспарт, захоўваючы пазіцыі на традыцыйных рынках

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе дыверсіфікаваць экспарт, захоўваючы пазіцыі на традыцыйных рынках, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка 5 мая на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр 2015 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння для нас экспарт - ключавое пытанне нацыі, дзяржавы, будучых пакаленняў. Мы павінны ўмець прадаць прадукт з вялікай дабаўленай вартасцю, каб забяспечыць жыццяздольнасць і працвітанне дзяржавы, і ў нас гэта атрымліваецца. Мы ні ў якім разе не павінны пакідаць традыцыйныя рынкі, але пры гэтым трэба асвойваць і новыя", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што 2015 год быў даволі складаным для асноўнага гандлёвага партнёра нашай краіны - Расіі, што не магло не паўплываць на даходы Беларусі ад экспарту. Аднак айчынныя прадпрыемствы змаглі выйсці на новыя рынкі, напрыклад, арганізацыі Міністэрства прамысловасці нарасцілі пастаўкі ў краіны Афрыкі ў 1,5 раза, Лацінскай Амерыкі - амаль у 2 разы.

Уладзімір Сямашка канстатаваў, што ў цэлым Беларусі ўдаецца паспяхова асвойваць новыя рынкі - Еўропы, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі, але пры гэтым аб'ём паставак на расійскі рынак захоўваецца, у некаторых выпадках - павялічваецца. "Каб паспяхова прадаўжаць гэту работу, трэба пастаяна займацца ўдасканаленнем якасці, выпускаць прадукцыю з зусім новымі спажывецкімі ўласцівасцямі, калі гэта аўтамабіль, трактар, кар'ерны самазвал, то трэба забяспечыць сэрвіс у рэжыме рэальнага часу", - лічыць віцэ-прэм'ер.

5 мая ў Мінску ўзнагароджвалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр 2015 года" ў 20 намінацыях. У цэлым па выніках 2015 года ў фінальны этап конкурсу выйшла 121 прадпрыемства. Мэта конкурсу - стымуляваць развіццё экспартна арыентаванай вытворчасці, садзейнічаць павышэнню прэстыжу айчынных таваравытворцаў на сусветным рынку, павелічэнню аб'ёмаў, павышэнню якасці і канкурэнтаздольнасці экспартуемай прадукцыі, работ, паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі