Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Лют 2017

Сямашка: Беларусь і Расія блізкія да ўзгаднення ўмоў паставак газу

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія блізкія да ўзгаднення ўмоў паставак газу. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на пасяджэнні падагульняючай калегіі Міністэрства энергетыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны вырашыць гэта пытанне, дабіцца істотнага зніжэння цаны на прыродны газ. Мы займаемся гэтым амаль паўтара года, і, я спадзяюся, блізкія да вырашэння", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

"Мы нарысавалі траекторыю руху да адзінага рынку электраэнергіі і адзінага рынку газу і нафты, траекторыя паніжэння цаны ёсць. Мы, хутчэй за ўсё, прывяжамся да ўнутрырасійскіх цэн, гэта, прынамсі, апошні ўзгоднены варыянт нашай дарожнай карты, г.зн. пратакола", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Гэта дае магчымасць разлічваць, што да 1 ліпеня 2019 года цана газу, што атрымлівае Беларусь, на беларуска-расійскай граніцы будзе супастаўная з цаной газу ўнутры Расіі, а 1 студзеня 2025 года цана імпартуемага газу на ўзроўні цаны газу ў Смаленскай вобласці Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі