29 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка сёння ў час рабочага візіту ў Маскву сустрэўся з прэзідэнтам кампаніі Geely Holding Group Ань Цунхуэй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
"Бакі разгледзелі ход будаўніцтва завода ў Беларусі сумеснага прадпрыемства СЗАТ "БелДжы", а таксама ўдакладнілі графік работ па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і ўводзе ў эксплуатацыю новага завода ў 2016 годзе", - адзначылі ў пасольстве.