Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2015

Шры-Ланка вывучыць беларускі вопыт развіцця жывёлагадоўлі

27 мая, Нью-Дэлі /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Шры-Ланка мае намер вывучыць вопыт Беларусі ў галіне развіцця жывёлагадоўлі і раслінаводства. Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Індыя і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка па сумяшчальніцтве Віталь Прыма.

"У час нядаўняга візіту ў Шры-Ланку беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло прайшла прэзентацыя магчымасцей Беларусі ў сферы стварэння жывёлагадоўчых комплексаў, малочнатаварных ферм. Гэта выклікала вялікую цікавасць у ланкійцаў - яны маюць вельмі сур'ёзныя планы па развіцці ўласнай базы жывёлагадоўлі і вытворчасці малочнай прадукцыі. У прапрацоўцы адпаведнага сумеснага праекта прымаюць удзел ужо некалькі ланкійскіх кампаній. Цяпер абмяркоўваюцца мадальнасць супрацоўніцтва і тэхнічныя характарыстыкі", - растлумачыў дыпламат.

Плануецца, што перагаворы па ўзаемадзеянні паміж Беларуссю і Шры-Ланкой у сферы АПК будуць прадоўжаны ў бліжэйшы час у Мінску. Ланкійская дэлегацыя мае намер наведаць міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Белагра-2015", якая пройдзе ў чэрвені ў беларускай сталіцы, падкрэсліў пасол.

"Акрамя таго, эксперты з Беларусі і Шры-Ланкі абмяркоўваюць таксама магчымасць рэалізацыі іншых буйных праектаў, якія павінны стаць дэманстрацыяй нашых узаемных магчымасцей. У іх ліку сумесная вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі і супрацоўніцтва ў сферы нафтахіміі", - дадаў Віталь Прыма.

Цяпер асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў Шры-Ланку з'яўляюцца калійныя ўгнаенні, папяровая прадукцыя, кантрольнае абсталяванне. Беларусь імпартуе са Шры-Ланкі пераважна чай і адзенне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі