Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Ліп 2017

Шэсць кампаній Парка высокіх тэхналогій увайшлі ў топ-100 лепшых аўтсорсераў свету

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэсць кампаній з беларускага Парка высокіх тэхналогій увайшлі ў рэйтынг The 2017 Global Outsourcing 100. Такая інфармацыя размешчана на сайце Парка высокіх тэхналогій, паведамляе БЕЛТА.

Міжнародная асацыяцыя прафесіяналаў аўтсорсінгу (IAOP) апублікавала спіс вядучых пастаўшчыкоў паслуг аўтсорсінгу The Global Outsourcing 100 у спецыяльным дадатку да часопіса Fortune за другі квартал 2017 года. У рэйтынг увайшлі кампаніі, прадстаўленыя ў Парку высокіх тэхналогій - Bell Integrator, Ciklum, EPAM Systems, IBA Group, Intetics, Itransition.

Кампаніі ацэньваліся па пяці характарыстыках: памер і тэмпы росту, водзывы кліентаў, узнагароды і сертыфікаты, развіццё інавацый, карпаратыўная сацыяльная адказнасць.

Міжнародная асацыяцыя прафесіяналаў у галіне аўтсорсінгу - арганізацыя, якая ўстанаўлівае стандарты аўтсорсінгу і падтрымлівае яго развіццё. Аб'ядноўваючы звыш 120 тыс. кампаній і іх партнёраў, асацыяцыя абараняе інтарэсы індустрыі аўтсорсінгу, дапамагае кампаніям па ўсім свеце развіваць аўтсорсінг, павышаць ROI (каэфіцыент акупнасці інвестыцый) і пашыраць магчымасці аўтсорсінгу ў бізнесе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі