3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко пракаменціраваў у прэс-цэнтры БЕЛТА магчымасць прыходу лоўкост-кампаній у Беларусь.
Міністр адзначыў, што гэта пытанне стаіць на парадку дня даўно. "Лічу, што тут у аснову любых рашэнняў павінны быць пакладзены інтарэсы рынку, менавіта рынак павінен дыктаваць умовы прыходу такіх танных кампаній", - растлумачыў Аляксандр Шамко.
Паводле слоў міністра, зніжэнне кошту турпакетаў павінна адбывацца і за кошт зніжэння іх авіяцыйнага складніка. "Напрыклад, апошнім часам наша авіякампанія "Белавія" прадастаўляе розныя скідкі, праводзіць акцыі. Акрамя таго, вядзецца работа з аэрапортамі тых краін, куды лятаюць нашы турысты, па зніжэнні аэрапортавых збораў і паслуг. Арганізацыя чартарных рэйсаў у час турыстычнага сезона таксама дапамагае знізіць агульны кошт паслугі. Трэба развіваць усе гэтыя напрамкі ў комплексе", - падкрэсліў ён.
Аляксандр Шамко нагадаў, што транспартны кампанент з'яўляецца адным з самых значных у агульным кошце турыстычнай паслугі.