12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СЭЗ "Мінск" і СЭЗ "Maku" Ісламскай Рэспублікі Іран падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе свабоднай эканамічнай зоны "Мінск".
Дакумент накіраваны на пашырэнне двухбаковага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку ўдзел у сумесных праектах, дзелавых мерапрыемствах, гандлёвых і інвестыцыйных місіях.
Цырымонія падпісання адбылася ў рамках дзелавога візіту беларускай дэлегацыі ў Тэгеран, арганізаванага Мінскім аддзяленнем БелГПП пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Іране.
Сёння ў ходзе бізнес-форуму "Іран - Беларусь" першы намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Мінск" Сяргей Бубенька прадставіў іранскім кампаніям інвестыцыйны патэнцыял свабоднай эканамічнай зоны і напрамкі для развіцця супрацоўніцтва паміж беларускімі і іранскімі прадпрыемствамі.
Акрамя таго, у рамках праграмы мерапрыемстваў беларуская дэлегацыя наведала СЭЗ "Maku". У ходзе B2B-перагавораў з дзелавымі коламі бакі абмеркавалі магчымасці кааперацыі і пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.