18 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сербія мае намер сумесна з Беларуссю выходзіць на рынкі трэціх краін. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч сёння ў эксклюзіўным інтэрв'ю БЕЛТА і Белтэлерадыёкампаніі ў час свайго візіту ў Мінск.
"Для нас няма перашкод для выхаду на рынак ЕАЭС і рынак Еўрапейскага саюза. У нас з гэтымі рынкамі абсалютнае раўнапраўнае супрацоўніцтва - і з Усходам, і з Захадам", - падкрэсліў сербскі лідар. Ён таксама адзначыў, што "няма праблем і для выхаду туды нашай сумеснай з Беларуссю прадукцыі".
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Югаславіяй, правапераемніцай якой з 2006 года з'яўляецца Сербія, устаноўлены ў лістападзе 1994 года. З 1996 года функцыянуюць пасольствы Беларусі ў Бялградзе і Сербіі - у Мінску.
Прэзідэнт Беларусі чатыры разы наведваў Сербію - у 1998, 1999, 2009 і 2014 гадах. Праведзена тры візіты кіраўнікоў сербскай дзяржавы ў Мінск - у 1996, 2013 і 2015 гадах.
2 красавіка 2017 года ў Сербіі адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў дзеючы старшыня ўрада і лідар кіруючай Сербскай прагрэсіўнай партыі Аляксандр Вучыч, уступленне якога на пасаду чакаецца 31 мая 2017 года.