18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План нацыянальных выставак (экспазіцый) Беларусі ў замежных дзяржавах на 2021 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 16 лістапада 2020 года нумар 648, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, нацыянальныя экспазіцыі будуць прадэманстраваны на міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і напіткаў FHA - Food & Beverage ў Сінгапуры, міжнароднай турыстычнай выстаўцы ITB Berlin (Германія) і на міжнароднай выстаўцы Zimbabwe International Trade Fair у горадзе Булавая (Зімбабвэ).
Акрамя таго, у наступным годзе беларускія экспазіцыі будуць прэзентаваны на Міжнароднай прамысловай выстаўцы "Інапрам" у расійскім Екацярынбургу, міжнароднай будаўнічай выстаўцы UK Construction Week у Бірмінгеме (Вялікабрытанія), міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і напіткаў Anuga ў Кёльне (Германія) і на чацвёртай Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў Шанхаі (Кітай).
Беларусь у 2021 годзе будзе прадстаўлена і на такіх форумах, як міжнародная прамысловая выстаўка International Trade and Industry Fair у горадзе Карачы (Пакістан) і Сусветная выстаўка "ЭКСПА-2020" у горадзе Дубай (ААЭ).