10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў праект канцэпцыі навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Комплекс-СД". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 жніўня 2021 года нумар 450, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, адобраны праект канцэпцыі навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка базавых элементаў арбітальных і наземных сродкаў у інтарэсах стварэння шматспадарожнікавых груповак малапамерных касмічных апаратаў назірання зямной паверхні і калязямной касмічнай прасторы" ("Комплекс-СД").
Праект канцэпцыі быў прадстаўлены Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўзгоднены з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.
Цяпер Нацыянальнай акадэміі навук трэба будзе ўнесці ва ўстаноўленым парадку гэты праект на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.