Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2021

Саўмін адобрыў праект канцэпцыі саюзнай навукова-тэхнічнай праграмы "Комплекс-СД"

Саўмін адобрыў праект канцэпцыі саюзнай навукова-тэхнічнай праграмы
Фота з архiва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў праект канцэпцыі навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Комплекс-СД". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 жніўня 2021 года нумар 450, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, адобраны праект канцэпцыі навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка базавых элементаў арбітальных і наземных сродкаў у інтарэсах стварэння шматспадарожнікавых груповак малапамерных касмічных апаратаў назірання зямной паверхні і калязямной касмічнай прасторы" ("Комплекс-СД").

Праект канцэпцыі быў прадстаўлены Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўзгоднены з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.

Цяпер Нацыянальнай акадэміі навук трэба будзе ўнесці ва ўстаноўленым парадку гэты праект на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі