24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бягучым годзе Самарская вобласць Расіі плануе закупіць да 180 адзінак тэхнікі BELARUS, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.
Генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк сустрэўся з членамі ўрада Самарскай вобласці. На мерапрыемстве абмяркоўваліся перспектывы пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Адзначана, што з 9 тыс. трактароў, якія працуюць на палях рэгіёна, больш як палавіна выраблена Мінскім трактарным заводам. У 2022 годзе ў Самарскую вобласць пастаўлена больш як 150 трактароў BELARUS. У бягучым годзе рэгіён плануе закупіць да 180 адзінак тэхнікі.
На сустрэчы таксама ішла размова аб забеспячэнні службаў камунальнай і дарожнай гаспадарак Самарскай вобласці тэхнікай, спецтэхнікай, запаснымі часткамі і паслугамі тэхнічнага сэрвісу, а таксама пастаўках гусенічных трактароў BELARUS. Акрамя таго, бакі маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў напрамку падрыхтоўкі спецыялістаў і правядзення сумесных навуковых даследаванняў на базе ВНУ, якія працуюць у гэтым расійскім рэгіёне.
У ходзе візіту дэлегацыя МТЗ правяла перагаворы з кіраўнікамі прадпрыемстваў Самарскай вобласці, зацікаўленых у наладжванні супрацоўніцтва. Сярод іх гандлёвы дом "ПадшыпнікМаш" Самара", "Пегас-Агра", аўтамабільная кампанія "Самара", Самарскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, "Сельмаш".