Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2020

Рынак Форэкс у Беларусі ў I квартале значна ажывіўся з-за валацільнасці цэн на нафту

Рынак Форэкс у Беларусі ў I квартале значна ажывіўся з-за валацільнасці цэн на нафту
Фота з архiва

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рынак Форэкс у Беларусі ў I квартале 2020 года значна ажывіўся з-за валацільнасці цэн на нафту, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання некрэдытных фінансавых арганізацый Нацыянальнага банка Дзмітрый Набздораў сёння ў час анлайн-брыфінгу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Валацільнасць дабаўляе даходнасці, калі правільна ўсё было расстаўлена. I квартал пакажа значны прырост актыўнасці беларускіх кліентаў", - адзначыў Дзмітрый Набздораў.

Прадстаўнік Нацбанка звярнуў увагу, што аперацыі на рынку Форэкс больш датычацца міжнародных валют, нафты, золата, і на гэты час адзначаецца валацільнасць гэтых інструментаў. Некаторыя падзеі адбыліся ўпершыню ў гісторыі, напрыклад, майскія ф'ючарсы на нафту WTI апусціліся ніжэй за нуль.

Яшчэ адзін важны фактар - аперацыі на рынку Форэкс можна ажыццяўляць дыстанцыйна. Акрамя таго, назіраецца прыход новых міжнародных ігракоў на рынак Форэкс у Беларусі. Так, хутка павінен з'явіцца прайм-брокер, які будзе прадастаўляць ліквіднасць для невялікіх форэкс-кампаній.

"Сітуацыя з валацільнасцю, прыходам новых ігракоў і дыстанцыйнымі каналамі ўзаемадзеяння сведчыць аб тым, што рынак Форэкс за год мінімум падвоіцца", - лічыць Дзмітрый Набздораў.

Што датычыцца рынку лізінгу, то за I квартал пакуль няма афіцыйнай статыстыкі, але Нацбанк бачыць прырост актыўнасці ў гэты прамежак часу. Магчыма, задаволенасць попыту ў I квартале прывядзе да зніжэння актыўнасці ў II квартале. Але ў цэлым па выніках 2020 года Нацбанк чакае росту рынку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі