Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Май 2016

Рыга зацікавілася мінскім вопытам сацыяльнай рэнты

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыга зацікавілася мінскім вопытам сацыяльнай рэнты. Аб гэтым паведаміў старшыня Рыжскай думы Ніл Ушакоў сёння на сустрэчы з міністрам працы і сацыяльнай абароны Мар'янай Шчоткінай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства адбылося ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў міністэрства і афіцыйнай дэлегацыі латвійскай сталіцы.

Мар'яна Шчоткіна расказала аб пілотным праекце, які завяршыўся ў сталіцы ў канцы мінулага года, - даручэнне аб правядзенні такога эксперымента было дадзена Прэзідэнтам у 2010 годзе. У адпаведнасці з дагаворам рэнты яе атрымальнік (чалавек, які дасягнуў 70-гадовага ўзросту і не мае ў сталіцы сваякоў, абавязаных яго згодна з законам утрымліваць, або ж сямейная пара) перадаваў прыналежнае яму жыллё ва ўласнасць горада, а плацельшчык рэнты - Мінгарвыканкам - абавязаўся пажыццёва забяспечваць яго ўсім неабходным. Прадугледжвалася два варыянты. Першы: атрымальнік рэнты заставаўся ў сваім жыллі, яго дома даглядаў сацработнік. Плюс гарантавалася аплата камунальных паслуг, правядзенне бягучага рамонту жылля (1 раз у пяць гадоў), пенсія і штомесячная рэнтная выплата (да 3 базавых велічынь). Другі варыянт: пражыванне ў асобным памяшканні павышанай камфортнасці ў доме-інтэрнаце "Світанак" з кругласутачным медыцынскім наглядам і абслугоўваннем, дадатковымі бытавымі паслугамі плюс пенсія ў поўным аб'ёме і рэнтная выплата.

Ніл Ушакоў выказаў зацікаўленасць у тым, каб вывучыць беларускі вопыт сацыяльнай рэнты. Паводле яго слоў, кожны чацвёрты жыхар Рыгі - пенсіянер, прычым амаль 15 тыс. - адзінокія пажылыя людзі. У сваю чаргу ён праінфармаваў аб новых формах работы, якія ўкараняюцца ў латвійскай сталіцы. У прыватнасці, будуецца ўжо другі сацыяльны дом, які ўключае паліклініку, рэабілітацыйны цэнтр і цэнтр адпачынку, сацслужбу.

Міністр працы і сацыяльнай абароны на сустрэчы з рыжскай дэлегацыяй адзначыла асноўныя асаблівасці сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы, расказала аб мерах падтрымкі слабаабароненых катэгорый насельніцтва. Асабліва акцэнт быў зроблены на дапамозе маладым і шматдзетным сем'ям.

Ніл Ушакоў высока ацаніў меры дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі, якія аказваюць у Беларусі пажылым людзям, інвалідам, а таксама сем'ям з дзецьмі. Бакі таксама канстатавалі адсутнасць праблем у рэалізацыі пагаднення ў галіне пенсійнага забеспячэння з Латвіяй.

Дні Рыгі праходзяць у Мінску 18-21 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі