11 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Панікі на беларускім валютным рынку няма, сітуацыя будзе выраўноўвацца. Аб гэтым заявіў сёння журналістам у Маскве прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы бачыце, што ў апошнія дні адбыўся адскок і ніякай панікі на валютным рынку няма, чэргаў у абменных пунктах няма, - сказаў Сяргей Румас, адказваючы на пытанне аб уплыве спаду сусветных цэн на нафту на Беларусь. - Я думаю, што сітуацыя будзе выраўноўвацца".
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што Нацыянальны банк праводзіць узважаную валютную палітыку. "Людзям хвалявацца няма ніякага сэнсу, сітуацыя стабільная і прадказальная", - заявіў ён.