13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас абмеркаваў з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым ход будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Сустрэча адбылася 11 мая ў Доме ўрада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Саўміна.
Разгледжаны бягучы стан на пляцоўцы будаўніцтва і астатні аб'ём работы па ўзвядзенні станцыі.
"У час сустрэчы была ўдзелена ўвага і пытанням арганізацыі далейшага ўзаемадзеяння бакоў на этапе правядзення пусканаладачных работ і доследна-прамысловай эксплуатацыі энергаблокаў АЭС", - адзначана ў паведамленні ўрада.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.