19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект будаўніцтва Беларускай АЭС з'яўляецца адным са значных ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі, адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 18 снежня на сустрэчы з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Савета Міністраў.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі ход рэалізацыі гэтага праекта, абмяняліся меркаваннямі.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АСЭ).