Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2017

Розныя рэзідэнты СЭЗ у Беларусі змогуць выкарыстоўваць адзін і той жа зямельны ўчастак як свабодную мытную зону

31 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Розныя рэзідэнты СЭЗ у Беларусі атрымліваюць магчымасць выкарыстоўваць адзін і той жа зямельны ўчастак як свабодную мытную зону. Гэта прадугледжана ўказам нумар 428, які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Указ устанаўлівае парадак, які дае магчымасць выкарыстоўваць розным рэзідэнтам СЭЗ адно і тое ж памяшканне (зямельны ўчастак) у якасці свабоднай мытнай зоны. Нормы дакумента нацэлены на стварэнне ўмоў для найбольш эфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў, вытворчых і складскіх памяшканняў.

"Размяшчэнне свабодных мытных зон розных рэзідэнтаў на адной тэрыторыі дазваляе спрасціць мытныя працэдуры пры кааперацыі розных вытворчасцей, забяспечыць найбольш аптымальную вытворчую лагістыку і знізіць невытворчыя затраты пры выпуску прадукцыі", - адзначылі ў прэс-службе.

У мэтах забеспячэння кантролю за знаходжаннем тавараў на тэрыторыі такіх свабодных мытных зон рашэнне аб іх стварэнні, а таксама скасаванні будзе прымацца адміністрацыяй СЭЗ па ўзгадненні з ДМК. Пры гэтым Прэзідэнтам вызначаюцца канкрэтныя СЭЗ, дзе магчыма прымяненне такога парадку.

Дакумент таксама прадугледжвае прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з указам нумар 166 ад 12 мая 2017 года "Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі