Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Врс 2024

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-жніўні вырас на 12 працэнтаў

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-жніўні вырас на 12 працэнтаў
Фота з архiва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рознічны тавараабарот у студзені - жніўні 2024 года склаў Br57,5 млрд, або 112 працэнтаў у супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2023 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br25,7 супраць Br22,2 за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 94,9 працэнта рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені - жніўні 2024 года склаў Br54,6 млрд, або 112,9 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у студзені - жніўні 2024 года склаў Br121 млрд, або 107,1 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - жніўня 2023 года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені - жніўні 2024 года склаў Br3,9 млрд, або 112,1 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - жніўня 2023 года.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі