Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліс 2019

Рост ВУП Беларусі па выніках года чакаецца на ўзроўні 2,9 працэнта

Рост ВУП Беларусі па выніках года чакаецца на ўзроўні 2,9 працэнта
Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост ВУП Беларусі па выніках 2019 года чакаецца на ўзроўні 2,9 працэнта. Такія даныя прыводзяцца ў Асноўных напрамках бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Беларусі на 2020-2022 гады, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства фінансаў.

"Па выніках 2019 года прагназуецца прырост аб'ёмаў рэальнага ВУП на 2,9 працэнта да ўзроўню папярэдняга года", - адзначаецца ў дакуменце.

Зыходзячы з удакладненых на 2019 год Міністэрствам эканомікі макраэканамічных параметраў, праведзена ацэнка выканання бюджэту. Пры захаванні спрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры і сярэднегадавой цаны на нафту на ўзроўні $65 за бараль даходы рэспубліканскага бюджэту павялічацца на Br0,7 млрд, якія ў адпаведнасці з законам аб рэспубліканскім бюджэце будуць накіраваны ў рэзервовы фонд Прэзідэнта.

У цэлым рэспубліканскі бюджэт па расходах будзе выкананы ў межах зацверджаных законам аб бюджэце на 2019 год аб'ёмаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі