Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Врс 2016

Ірландыя рэалізуе ў Беларусі праекты па будаўніцтве альтэрнатыўных крыніц энергіі

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ірландыя рэалізуе ў Беларусі праекты па будаўніцтве альтэрнатыўных крыніц энергіі. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў у інтэрв'ю радыё ААН, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Мы цяпер сур'ёзна займаемся пытаннямі развіцця альтэрнатыўных відаў энергіі. Працуем вельмі цесна з тымі краінамі, якія маюць вялікі вопыт у гэтай справе, напрыклад, з Ірландыяй, Германіяй. Я, у прыватнасці, адказваю за адзін з праектаў, якія рэалізуюць ірландцы агульным аб'ёмам амаль $100 млн, па будаўніцтве крыніц сонечнай, ветраной энергіі і гэтак далей", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр нагадаў, што вясной бягучага года Беларусь далучылася да Парыжскага пагаднення па клімаце. "Я лічу, што яно падштурхне і нашы традыцыйныя галіны прамысловасці думаць аб інавацыях, аб новых праектах, якія будуць заснаваны на перадавах тэхналогіях і прывядуць да змяншэння выкарыстання традыцыйных відаў энергіі. Таму мы лічым, што наша далучэнне да гэтага пагаднення павінна даць штуршок і эканамічнаму развіццю дзяржавы", - звярнуў увагу ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі