Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2019

Рэзідэнт ПВТ прадставіў сістэму маніторынгу інфраструктуры дронамі

Рэзідэнт ПВТ прадставіў сістэму маніторынгу інфраструктуры дронамі
Фота з архіва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій ІBA Group прадставіў сістэму маніторынгу стану інфраструктуры з выкарыстаннем камп'ютарнага зроку, машыннага навучання і дронаў, паведамілі БЕЛТА ў ПВТ.

Прадугледжана двухэтапная работа сістэмы. Спачатку ў паветра паднімаюцца дроны, якія вядуць відэаздымку, а затым зняты відэаматэрыял аналізуецца ў аўтаматычным рэжыме. Галоўная задача - знайсці дэфекты як на апорах, так і ўздоўж саміх ліній.

Цяпер распрацоўка тэсціруецца на аб'ектах электраэнергетычнай інфраструктуры (апоры, правады, ізалятары кабеля). У зоне ўвагі знаходзяцца і бліжэйшыя да ліній электраперадачы збудаванні, дрэвы. Таксама сістэму можна выкарыстоўваць для маніторынгу трубаправодаў, будынкаў, чыгуначнай інфраструктуры і іншых сфер.

"Камп'ютар правядзе гэты аналіз значна хутчэй, чым калі б усе відэа праглядаў чалавек. Машыннае навучанне выкарыстоўваецца для вырашэння некалькіх задач: карэктнае вызначэнне аб'ектаў аналізу, дадатковая апрацоўка, якая дапамагае "аддзяліць" аналізуемы аб'ект ад навакольнага асяроддзя (напрыклад, выдзеліць металічную апору сярод дрэў), выяўленне саміх дэфектаў (іржы або разбурэння бетонных апор)", - адзначыў менеджар ML&AI прадуктаў IBA Group Мікалай Уласаў.

Міжнародны холдынг IBA Group займаецца распрацоўкай ПЗ больш як 25 гадоў. У цэнтрах працуе больш за 2 тыс. 600 чалавек. IBA Group рэалізуе праекты ў больш як 40 краінах Еўропы, Азіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі і Акіяніі. Сярод заказчыкаў - Нацыянальны банк, міністэрствы і ведамствы Беларусі, буйнейшыя прадпрыемствы нафтагазавай сферы, энергетыкі і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі