Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Чэр 2021

Расія займае асаблівае месца ў міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Беларусі - Рачкоў

Расія займае асаблівае месца ў міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Беларусі - Рачкоў

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія займае асаблівае месца ў міжнародным супрацоўніцтве Беларусі ў навукова-тэхнічнай сферы. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў на секцыі VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі "Удасканаленне ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі па пытаннях рэалізацыі саюзных праграм і навукова-тэхнічных праектаў у рамках міжнародных дагавораў", якая праходзіць у Прэзідэнцкай бібліятэцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сімвалічна, што беларуская частка ўдзельнікаў сабралася менавіта тут, у Прэзідэнцкай бібліятэцы, дзе знаходзіцца ўніверсальны фонд айчынных і замежных дакументаў у галіне дзяржаўнага кіравання і парламентарызму, права, эканомікі, палітыкі і навукі. Пасяджэнне секцыі прысвячаецца пытанню ўдасканалення ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі па рэалізацыі саюзных праграм і навукова-тэхнічных праектаў у рамках міжнародных дагавораў, - сказаў Сяргей Рачкоў. - Расійская Федэрацыя займае асаблівае месца ў міжнародным супрацоўніцтве Беларусі ў навукова-тэхнічнай сферы".

Паводле яго слоў, толькі ў Саюзнай дзяржаве рэалізавана 57 праграм у галіне касмічных даследаванняў, энергетыкі, новых матэрыялаў і нанатэхналогій, машына- і прыборабудавання, медыцыны, біятэхналогій, інфармацыйных і аграрных тэхналогій. "У Беларусі ідзе бесперапынны працэс развіцця навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сфер, у тым ліку з выкарыстаннем перадавога міжнароднага вопыту развіцця навукі і тэхналогій, - адзначыў сенатар. - У бягучым годзе ў нашай краіне дадзены старт дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады, новым навукова-тэхнічным праграмам. Урадам пастаўлена задача рэалізаваць у рэгіёнах нашай краіны з улікам іх канкурэнтных пераваг інавацыйныя праекты па стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцей на аснове распрацовак беларускіх вучоных. Распрацаваная ў Беларусі інавацыйная прадукцыя мае вялікі патэнцыял для камерцыялізацыі як унутры краіны, так і за мяжой".

Разам з тым адзначана, што, нягледзячы на дадатную дынаміку высокатэхналагічных вытворчасцей у рэальным сектары эканомікі Беларусі і Расіі, у гэтым напрамку работу трэба выводзіць на больш высокі ўзровень.

"Росту інавацыйнага патэнцыялу Беларусі і Расіі будзе садзейнічаць пераход да стварэння лічбавых платформ як ключавых інструментаў лічбавай трансфармацыі традыцыйных галін і рынкаў, а таксама ўзаемадзеянне рэгіёнаў у галіне выкарыстання сучасных тэхналогій, распрацоўкі і серыйнай вытворчасці навукаёмістай прадукцыі. Ключавую ролю ў гэтым працэсе павінна адыграць інтэграцыя навуковых, адукацыйных і вытворчых арганізацый Беларусі і Расіі для стварэння і вываду на сусветны рынак новых сумесных тэхналогій і прадуктаў. Сёння прадаўжаецца працэс фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы, а таксама агульнай навукова-тэхналагічнай прасторы дзяржаў СНД. Міжнародныя дагаворы і пагадненні, якія вызначаюць гэтыя працэсы, напрамкі, формы і механізмы двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, павінны быць актуальнымі, адпавядаць рэаліям эпохі лічбавізацыі", - падкрэсліў Сяргей Рачкоў.

Сенатар прапанаваў у рамках секцыі выпрацаваць прапановы па ўдасканаленні прававога рэгулявання супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў навукова-тэхнічнай сферы, зрабіць акцэнт на разглядзе практыкі прымянення вынікаў навукова-даследчых і навукова-тэхнічных праграм і праектаў у рэальным сектары эканомікі, ажыццяўленні трансферу распрацаваных тэхналогій.

VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартаваў сёння і пройдзе па 1 ліпеня. Яго асноўныя мерапрыемствы арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за пандэміі COVID-19.

Сёння, у першы дзень, працуюць пяць секцый, якія праходзяць па некалькіх тэматычных напрамках: расійска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі ў эпоху "вялікіх выклікаў" і лічбавых тэхналогій, роля лічбавізацыі ў фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне Расіі і Беларусі па пытаннях рэалізацыі саюзных праграм і навукова-тэхнічных праектаў у рамках міжнародных дагавораў, права і лічбавізацыя ў Саюзнай дзяржаве: перспектывы і напрамкі, моладзь анлайн: лічбавае асяроддзе будучыні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі