Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліс 2024

Расія, Казахстан і ААЭ сталі буйнейшымі пакупнікамі сельгаспрадукцыі на БУТБ

Расія, Казахстан і ААЭ сталі буйнейшымі пакупнікамі сельгаспрадукцыі на БУТБ
Фота з архiва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках 10 месяцаў 2024 года найбольшы аб'ём здзелак па куплі прадукцыі сельскай гаспадаркі на Беларускай універсальнай тварнай біржы прыпаў на кампаніі з Расіі, Казахстана і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Аб гэтым расказаў намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Герман Пузырны ў ходзе круглага стала, арганізаванага гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Беларусі ў рамках 30-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўкі-кірмашу "PRODEXPO - 2024", якая праходзіць 12-15 лістапада ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Агульная сума біржавых кантрактаў па трох краінах перасягнула $682 млн з доляй Расійскай Федэрацыі каля 90 працэнтаў.

Самымі запатрабаванымі таварнымі пазіцыямі ў замежных удзельнікаў таргоў былі беларускае сметанковае масла, сухое малако, сыры, мясапрадукты і цукар.

"Калі гаварыць непасрэдна пра Расію, то ў разрэзе рэгіёнаў у пяцёрку буйнейшых імпарцёраў беларускай прадукцыі АПК увайшлі Маскоўская, Ленінградская, Смаленская і Яраслаўская вобласці, а таксама Рэспубліка Татарстан. У цэлым жа біржавыя здзелкі па куплі сельгаспрадукцыі заключалі кампаніі з 30 суб'ектаў РФ. Пры гэтым лідарам продажаў на расійскім рынку на сёння з'яўляецца сметанковае масла. За студзень-кастрычнік бягучага года расійскія ўдзельнікі набылі амаль 51 тыс. т названай прадукцыі, што ў разы больш за мінулагодні паказчык. Высокім попытам у расіян таксама карысталася сухое абястлушчанае малако, сыры, тварог, ялавічына, пшанічны глютэн і амінакіслоты. Па ўсіх гэтых пазіцыях біржавыя здзелкі заключаюцца на рэгулярнай аснове", - расказаў Герман Пузырны.

Паводле інфармацыі БУТБ, спрыяльная цэнавая кан'юнктура, што склалася ў 2024 годзе, станоўча паўплывала на экспартныя паказчыкі беларускіх сельгасвытворцаў і перапрацоўшчыкаў, якія выкарыстоўваюць біржавую пляцоўку. Пры дапамозе біржавых таргоў яны змаглі не толькі нарасціць аб'ёмы збыту на традыцыйныя рынкі, але і адкрыць новыя напрамкі паставак. У прыватнасці, у 2024 годзе былі заключаны першыя біржавыя здзелкі па рэалізацыі айчыннай сельгаспрадукцыі ў Саудаўскую Аравію, Аман, Ліван, Іарданію, В'етнам, Малайзію. Такім чынам, быў створаны  зачын для далейшага развіцця біржавога гандлю з гэтымі краінамі як у сегменце АПК, так і па іншых катэгорыях тавараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі