1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія ў чэрвені плануе накіраваць Беларусі другі транш крэдыту ў памеры $500 млн. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нават не закранаў пытанне аб паступленні другога траншу крэдыту, закрануў яго ў канцы сустрэчы Уладзімір Пуцін. "Прэзідэнт Расіі, калі мы расставаліся, мне на хаду сказаў: я табе павінен нагадаць, што другі транш па раней дамоўленым крэдыце на мільярд долараў вы атрымаеце літаральна ў чэрвені", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў памеры $1 млрд было падпісана ў снежні мінулага года. Першы транш паступіў у Беларусь у тым жа месяцы.