Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліп 2016

Рапота: Магчымасці эканамічнага супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве неабходна пашыраць

15 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. У Саюзнай дзяржаве неабходна пашыраць магчымасці эканамічнага супрацоўніцтва. Такім меркаваннем падзяліўся дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота з журналістамі на палях XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дзяржсакратара, цяпер адно з актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва - гэта ўзгадненне эканамічных палітык Беларусі і Расіі. "Нам трэба ствараць эканамічны базіс, які ў сваю чаргу дасць магчымасць больш шырока развіваць і культурныя сувязі, - упэўнены Рыгор Рапота. - Любыя культурныя праекты патрабуюць грошай, а грошы з паветра не бяруцца, яны бяруцца з эканамічных магчымасцей. І нам трэба ўдзяліць гэтаму самую пільную ўвагу".

Дзяржсакратар падкрэсліў, што ён ніяк не прымяншае значэнне культурных сувязей. "Больш таго, мы пашыраем іх усюды, дзе гэта магчыма. Але нам неабходна ствараць прынцыпова іншыя базісныя ўмовы для эканамічных сувязей. Толькі так мы зможам ліквідаваць тыя правалы ў эканамічных адносінах, якія ў нас узніклі ў апошнія гады", - сказаў Рыгор Рапота.

15 ліпеня на "Славянскім базары ў Віцебску" праходзіў Дзень Саюзнай дзяржавы. Рыгор Рапота сустрэўся са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым, прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяла на плошчы Перамогі і прэс-канферэнцыі, пабываў у Вялікалятчанскім дзіцячым доме, наведаў музей-сядзібу Ільі Рэпіна "Здраўнёва", дзе праходзіць пленэр юных мастакоў Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі