13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся папрацаваць і знайсці прымальнае рашэнне па газавым пытанні. Такое меркаванне выказаў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дыскусія - натуральны працэс. Узнікаюць новыя абставіны, новыя погляды на цэнаўтварэнне і, зразумела, яны патрабуюць прапрацоўкі. Дыскусія па газавым пытанні паміж Беларуссю і Расіяй вырашыцца, лічыць Рыгор Рапота.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы прымае ўдзел у рабоце ХI Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні", які праходзіць у Мінску 11-14 мая.