Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Сак 2016

Іран мае намер купляць як мага больш беларускіх тавараў

1 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Іран гатовы купляць як мага больш беларускіх тавараў. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Махамад Рэза Сабуры.

Паводле слоў дыпламата, у Беларусі вырабляецца шмат разнастайнай і добрай прадукцыі, якая можа быць запатрабавана ў Іране. "Але, на жаль, беларускія кампаніі пакуль недастаткова прэзентуюць і прадстаўляюць у Іране свае тавары і паслугі. Напрыклад, гэта можна рабіць на спецыялізаваных выстаўках, якія на пастаяннай аснове праводзяцца ў Тэгеране і іншых гарадах", - сказаў пасол.

"Зразумела, што не заўсёды ёсць магчымасць прывезці ў іншую краіну для прэзентацыі тавар, але цяпер з улікам развіцця інфармацыйных тэхналогій можна рэкламаваць сваю прадукцыю праз каталогі, сайты і электронныя прэзентацыі", - сказаў ён.

Дыпламат лічыць недастатковую актыўнасць беларускіх бізнесменаў адносна супрацоўніцтва з Іранам праблемным пытаннем, якое можна і трэба вырашаць. "Калі мала кантактаў паміж бізнесменамі дзвюх дзяржаў, то, адпаведна, яны мала ведаюць адзін пра аднаго. Таму трэба як мага больш наладжваць такіх кантактаў для далейшага развіцця супрацоўніцтва", - лічыць Махамад Рэза Сабуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі